Рынга Стар атрымаў сваю зорку на Алеі Славы
На галівудскай Алеі Славы з'явілася Зорка бубнача The Beatles Рынга Стара (Ringo Starr). Цырымонія адкрыцця памятнага знака адбылася 8 лютага - менавіта з яе
пачалася імпрэза прысвечаная 50-годдзю стварэння Алеі. За мінулыя
паўстагоддзя тут былі ўшанаваныя імёны 2400 знакамітасцяў.
Як заявіў 69-гадовы Стар падчас цырымоніі, "Гэта пачатак наступных 50 гадоў для сучасных зорак, і я ганаруся быць першым сярод іх. Крута, калі твой дзень пачынаецца з новай зоркі. Не ведаю як у вас, але там дзе я жыву, зоркі з'яўляюцца толькі ўвечары".
Павіншаваць легендарнага "бітла" прыйшлі яго жонка актрыса Барбара Бах (Barbara Bach), музыкі Джо Уолш (Joe Walsh) і Бэн Харпер (Ben Harper), прадзюсер Дон Уос (Don Was), рэжысёр Дэвід Лінч (David Lynch) і акцёр Ной Уайл (Noah Wyle).
Былыя калегі Рынга па Beatles Джон Ленан (John Lennon) і Джордж Харысан (George Harrison) ужо былі ўганараваныя зоркамі на Алеі Славы, а ў 1998 годзе быў адкрыты помнік у гонар ліверпульскай чацвёркі.
Імпрэза прысвечаная юбілею Алеі Славы будзе працягвацца ўвесь год. У лістападзе адбудзецца гала-канцэрт, на які будуць запрошаныя ўсе знакамітасці, імёны якіх можна сустрэць на Алеі.
Таксама сёлета плануецца закладка помнікаў у гонар ZZ Top, камедыйнага акцёра Адама Сэндлера (Adam Sandler) і тэлевядучага Джымі Кімела (Jimmy Kimmel).
Фота: loyalkng.com