Рымашэўскага і Статкевіча ЦВК пакарае папярэджаннем

Але папярэджанне ім вынясе. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: "Мы плануем разгледзець на бліжэйшым паседжанні камісіі гэтае пытанне. Тэарытычна гэта можа пагражаць арганізатарам папярэджаннем. І калі яны здзейсняць яшчэ якое-небудзь парушэнне выбарчага заканадаўства, то гэта кажа пра сістэмнасць парушэнняў і дае падставу тады ўжо адмяніць ім рэгістрацыю".

Паседжанне камісіі, на якім плануецца вынесці папярэджанне Рымашэўскаму і Статкевічу, прызначылі на 30 лістапада. Да Уладзіміра Някляева, які таксама прысутнічаў на акцыі і нават выступаў перад людзьмі, ніякіх санцый, кажа Ярмошына, ЦВК прымяняць не будзе. Маўляў, менавіта Стакевіч і Рымашэўскі былі арганізатарамі і не падпарадкаваліся забароне на правядзенне сустрэч з выбарцамі на Кастрычніцкай плошчы.