Змагацца з восамі і шэршнямі выратавальнікі будуць за грошы

Выратавальнікі тлумачаць гэты крок тым, што змаганне з насякомымі адцягвае сілы ад непасрэднай дзейнасці па тушэнні пажараў.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", у 2011 годзе супрацоўнікамі МНС было ліквідавана 4233 гнязда шэршняў, у 2010-м — 1332. Атрымліваецца, што выратавальнікам часам даводзіцца выязджаць на такія выклікі да некалькіх дзясяткаў разоў за дзень.

Школам, дзіцячым садкам, дамам састарэлых і іншым сацыяльным аб'ектам плаціць за паслугі МНС не давядзецца.