Жыхары дома, у якім адбыўся выбух, начавалі ў санаторыі
Па магчымамасці, некаторых з іх пускалі ў ацалелыя кватэры забраць асабістыя рэчы.
Нагадаем, учора ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку, было разбурана каля сямі кватэр.
Больш за 30 жыхароў дома былі размешчаныя ў санаторыі "Рудня". Для іх было арганізаванае харчаванне. У людзей, кватэры якіх ацалелі, забралі ключы, іх жыллё зачынена, інфармуе БЕЛТА.