Загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў
Трагедыя адбылася яшчэ 13 снежня 2012 года.
Удава Арцёма Грыбкова Святлана паведаміла Радыё "Свабода", што муж загінуў у аўтакатастрофе, але яна не хоча ніякага розгаласу з гэтай нагоды.
Па жаданні сваякоў Арцёма Грыбкова, яго пахавалі на радзіме ў Карэліцкім раёне.
Нагадаем, што Арцём нарадзіўся 6 студзеня 1989 года ў Карэлічах. У 2008 годзе ён закончыў вучэльню будаўнікоў у Карэлічах. У палітычных партыях і рухах не ўдзельнічаў. На момант зняволення працаваў у гандлёвым цэнтры "Гіпа" грузчыкам і прасаўшчыком гідраўлічнага прэсу.
За акцыю пратэсту 19 снежня 2010 года Грыбкоў спярша адбыў 10 сутак у СІЗА Жодзіна. Потым яго зноў арыштавалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Хлопца асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі. Пакаранне ён адбываў у Бабруйскай калоніі №2. Вызвалены 13 жніўня 2011 года.
Фота — svaboda.org