За непрышпілены рэмень бяспекі аштрафуюць на 100 тысяч
З 1 красавіка вырасце базавая велічыня — адпаведна ўзрастуць і штрафы.
Перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў за гадзіну будзе каштаваць да 100 тысяч рублёў. За перавышэнне хуткасці на 20-30 км/гадз. аштрафуюць на 100-200 тысяч. За перавышэнне больш на 30 кіламетраў штраф будзе 200 тысяч — 1 мільён рублёў. Паўторнае перавышэнне на 20 км/гадз. штраф складзе ад 500 тысяч да 1,5 мільёна.
За непрышпілены рэмень давядзецца заплаціць 100 тысяч, за пасведчанне кіроўцы і талон 50 тысяч (раней было 17 500). Штраф за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане ад 1,5 да 3 мільёнаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца прэс-службы Мінскай ДАІ Жанна Трайно.
Трайно: "Нават калі павялічваліся штрафы ці рабілася больш жорсткай адміністратыўная адказнасць, то ў колькасці парушэнняў асаблівай розніцы не было. Галоўнае — гэта не памер штрафа, а непазбежнасць пакарання".
Фота: avto.ru