За кантрабанду беларускіх цыгарэтаў палякі могуць атрымаць 10 гадоў турмы

У вялікіх памерах яны пастаўлялі ў Польшчу беларускія і расійскія цыгарэты. Аднак толькі цяпер пракуратура ў Беластоку выставіла абвінавачанні супраць затрыманых. За кантрабанду цыгарэтаў ім пагражае ад двух да дзесяці гадоў турмы. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-старонка Падляшскага аддзела памежнай службы.

Удзельнікі злачыннай групы ў мінулым годзе спрабавалі правезці ў Польшчу ў трох фурах 34 мільёны цыгарэтаў. Агульная сума кантрабанды склала амаль 6 мільёнаў долараў.

На цяперашні час абвінавачанні выстаўленыя дзевяці грамадзянам Польшчы. Пяць з іх ужо знаходзяцца пад арыштам.