"Віцебскаграпрадукт" унеслі ў экалагічны "чорны спіс"

Як паведамляе БЕЛТА, на прадпрыемстве адзначаліся неаднаразовыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Як прыклад называецца тое, што тут гадавалі 3 тысячы свіней без правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. За 2010 і 2011 гады на філіялах прадпрыемства былі зафіксаваны дзве аварыйныя сітуацыі, якія прывялі да забруджвання водных аб'ектаў. Акрамя таго, падчас праверкі было ўсталявана, што на адным з комплексаў фактычнае ўтрыманне свінняў перавышае праектную магутнасць больш як у паўтара раза. Пры гэтым сістэма выдалення навозу не рэканструявалася.

За прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю эколагі выставілі прадпрыемству прэтэнзіі на 85 млн рублёў.