Віталь Рымашэўскі патрабуе неадкладна вызваліць Змітра Піменава
З такой заявай сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі звярнуўся да польскіх уладаў.
Нагадаем, што палітуцекача і яго жонку Кацярыну затрымалі на польска-ўкраінскай мяжы ў ноч з чацвярга на пятніцу. Піменаў мае так званы "жэнеўскі" пашпарт уцекача, Кацярына — грамадзянка Бельгіі. Як адзначае прэс-служба БХД, перад ад'ездам ва Украіну, атрымаўшы ўкраінскую візу, сям'я раілася з бельгійскімі спецслужбамі. Тыя запэўнілі, што ўсе дакументы Піменава ў парадку, і яго не могуць затрымаць на мяжы Еўрасаюзу.
Зміцер Піменаў — сябра КХП-БНФ, адзін з віцебскіх "Міронаў", якія вывешвалі нацыянальныя сцягі на высотных трубах і лініях электраперадач. У 2000 годзе ён вымушаны быў выехаць з краіны, Бельгія дала яму палітычны прытулак. З ініцыятывы Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрполу. Беларускія ўлады пачалі крымінальную справу, падазраючы яго ў пашкоджанні помніка Сувораву.