Вечарына да Дня Волі прайшла ў Варшаве (фота)
25 сакавіка “Беларуская Нацыянальная Памяць” правяла ў польскай сталіцы імпрэзу, прысвечаную 95-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пачалася яна выступам Зянона Пазьняка з лекцыяй па гісторыі БНР. Пасля гэтага лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ прачытаў некалькі сваіх вершаў.
Прачытаць свае вершы ці праспяваць песню змаглі і простыя ўдзельнікі імпрэзы. Гэтым шмат хто з іх і скарыстаўся.
У гэты ж дзень у Варшаве з канцэртам, прымеркаваным да Дня Волі, выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.


