Украіна адзначае Дзень саборнасці і свабоды

З нагоды Дня саборнасці ўкраінская апазіцыя правядзе сёння масавы мітынг пратэсту супраць палітыкі Віктара Януковіча.

Нагадаем, што да нядаўняга часу 22-га студзеня адзначаўся толькі Дзень саборнасці. Угодкі Памаранчавай рэвалюцыі, Дзень свабоды, святкавалі 22 лістапада. Аднак прэзідэнт Віктар Януковіч вырашыў аб'яднаць гэтыя даты ў адзінае свята.