У Сочы Лукашэнка зваліўся з гары (фота + відэа)

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы. Паводле афіцыйных паведамленняў, ён адправіўся туды з працоўным візітам да Уладзіміра Пуціна. Разам з тым беларускі кіраўнік праводзіць кароткачасовы адпачынак з малодшым сынам Колем.

Тэлеканал СТВ, паказваючы сюжэт пра адпачынак Лукашэнкі, нечакана паказала яго падзенне з гары падчас спуску на лыжах. Магчыма, сюжэт зняў малодшы сын беларускага кіраўніка: ён катаецца ў шлеме, да якога прымацаваная відэакамера.