У Полацку павінен адбыцца працяг суда над Віктарам Калеснікам

Разгляд скаргі Калесніка супраць Полацкага гарвыканкаму пачала разбіраць суддзя Ірына Дародка, але падчас перапынку ў працэсе ёй стала блага, і жанчыну забрала хуткая дапамога. Працягваць разбор даручылі суддзі Таццяне Субоцінай, паведамляе Радыё Свабода.

Калеснік лічыць, што чыноўніца полацкага гарвыканкама парушыла яго грамадзянскія правы на правядзенне мірных сходаў і свабоду выказвання ўласных меркаванняў.