У Мінску за суткі з абмаражэннямі шпіталізавалі чатырох чалавек
Цяпер у бальніцы хуткай медычнай дапамогі з абмаражэннямі знаходзіцца 15 чалавек.
Некаторыя з іх былі падабраныя на вуліцах сталіцы ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак цяжкіх абмаражэнняў няма, інфармуе БелаПАН.
У Магілёве за суткі шпіталізавалі з абмаражэннямі траіх чалавек. Агулам за два тыдні такіх было 17 чалавек, паведамляе БЕЛТА.