Сёння працягнецца суд над мадэльерам Варламавым
Ён праходзіць у Ленінскім раённым судзе. Чарговае паседжанне пачнецца ў панядзелак а 11-й гадзіне.
Медычнае абследаванне Сашы Варламава, якое мусіла адбыцца 15 лютага, было перанесенае на пятніцу, 22 лютага. Як казаў на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, ад яго вынікаў будзе залежыць працяг працэсу.
На мінулым судовым паседжанні апытвалі пацярпелых.
Нагадаем, што вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры. Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.