У храмы Беларусі прывезлі Бэтлеемскі агонь (фотарэпартаж)

Сёння а 18.30 урачыстаць адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле. Агонь з Бэтлеему штогод на памежным пераходзе перадаюць польскія скаўты беларускім і расійскім. Затым лампаду вязуць у Маскву праз каталіцкія і праваслаўныя храмы ў розных беларускіх гарадах.

Паводле catholic.by, кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ў месцы нараджэння Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны.