У канцы студзеня мінскія чыноўнікі заўважылі, што на календары зіма
Свята "Прывітанне, зімачка-зіма" пройдзе 28 студзеня ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", свята адбудзецца на пляцоўцы каля сярэдняй школы №49. Ладзіць яго аддзел выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна. У праграме свята — лыжная эстафета, катанне на каньках, перацягванне каната, кіданне снежкаў, а таксама розныя конкурсы.