У Гродне згарэлі чатыры аўтобусы (фота)
Пажар адбыўся ў адным з аўтапаркаў.
Узгаранне тушылі шэсць разлікаў выратавальнікаў, на гэта спатрэбілася 19 хвілін.
Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за кароткага замыкання праводкі ў адным з МАЗаў.
"Интерфакс-Запад" адзначае, што аўтобусы 2010 года выпуску.
Фота — МНС