У Гродне адбываецца хапун

Як стала вядома, затрыманыя таксама Ігар Банцар і Эдуард Дмухоўскі. Дадому да журналіста Аляксандра Дзянісава прыйшлі міліцыянты, яго тэлефон не адказвае.

Міліцыя дзяжурыць і каля дома аператара Андрэя Фралова. Не адказвае тэлефон радыёжурналіста Вітаўта Парфёненкі.

Як паведаміў Алесь Кіркевіч, прыкладна шэсць затрыманых трымаюць у міліцэйскай машыне ў раёне Дзевятоўка. Пра гэта ён даведаўся ад затрыманай Юлі Каляды.

Нагадаем, што на сёння неафіцыйны Саюз палякаў у Беларусі прызначыў акцыю супраць русіфікацыі польскай школы. Дазволу на акцыю ўлады не давалі.


Фота — svaboda.org