У Гомелі можна атрымаць у крэдыт ноўтбук і дзяўчыну (фота)
Даволі незвычайная і шматсэнсоўная рэкламная афіша прыцягнула ўвагу Еўрарадыё.
Сетка гомельскіх кампутарых крамаў “Legion” вось ужо нейкі час рэкламуе сваю прадукцыю па-беларуску. Незвычайным аказаўся новы рэкламны плакат кампутарнай крамы. На малюнку пад подпісам “Даем у крэдыт!” змешчаны прыгожая бландынка і ноўтбук. Але, каб пазбегнуць непаразумення, што ж дае крама ў крэдыт , на плакаце стрэлачкай пазначана на ноўтбук – каб ніхто не падумаў чаго іншага.