У гаражным кааператыве ў Оршы адбыўся выбух (фота)
Пацярпелі тры чалавекі.
Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 13 лютага на 2-м Усходнім завулку. Выратавальнікаў выклікалі мінакі. На месцы выбуху выявілі трох пацярпелых з апёкамі, іх даставілі ў лякарню.
Ад выбуху абрынуліся пліты перакрыцця аднаго з гаражоў, у трох суседніх гаражах разбурыліся перагародкі і зрушыліся пліты перакрыцця. У пажары, які пачаўся ад выбуху, загарэўся аўтамабіль.
Пажарнікі за 20 хвілінаў ліквідавалі агонь. Тым не менш два аўтамабілі былі знішчаныя, яшчэ 4 — пашкоджаныя. Спецыялісты пакуль высвятляюць, што стала прычынай выбуху.






Фота: rescue01.gov.by