У Дзятлаўскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус Брэст-Ліда
У салоне было 6 пасажыраў, пацярпелі дзве жанчыны.
Здарэнне адбылося ўвечары 13 студзеня за 50 км ад Ліды, інфармуе БЕЛТА. Аўтобус з'ехаў у левы кювет, перакуліўся і лёг на дах. У ДАІ кажуць, што кіроўца з 39-гадовым стажам не змог правільна выбраць бяспечную хуткасць руху ў складаных умовах надвор'я. Праўда, дадаюць, што перад аварыяй ён абагнаў два транспартныя сродкі.
Дарэчы, у гэты ж вечар у Шчучынскім раёне перакулілася маршрутка Смаргонь-Гродна з пасажырамі. Яна з'ехала ў правы кювет. У лякарню з пераломам ключыцы і рэбраў дастаўлены адзін з пяці пасажыраў.