У Брэсце пачалася "вайна білбордаў"? (фота)
Білборд "Полацк — горад для жыцця!" днямі з'явіўся ў горадзе над Бугам.
Чым аўтараў плакату не задаволіў абласны цэнтр і навошта прапагандаваць сярод іх горад Віцебшчыны, можна толькі здагадвацца. Але адметна, што на іншым баку той жа вуліцы знаходзіцца ўжо іншы білборд з надпісам "Мой Брэст — маё жыццё!". Гэтая сітуацыя выглядае так, быццам білборды вядуць барацьбу "за жыццё".
