У Брэсце ад маразоў гібнуць лебедзі (фота)

Пра першыя птушыныя ахвяры на рэчцы Мухавец паведаміў сацыяльны блог "Вменяемый Брест".

Корму птушкам хапае: іх літаральна атачае шлейф з крупаў, хлебнага мякішу і нават старанна прыгатаванай кашы. Але сітуацыя ўсё адно становіцца катастрафічнай.

Брэсцкі блогер звязаўся з кіраўніком мясцовай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там паведамілі, што 6 лютага абмяркуюць сітуацыю з кіраўніком гарадской адміністрацыі. Ахоўнікі прыроды паабяцалі, што правядуць выратавальныя мерапрыемствы разам з МНС.