У Беларусі змагаюцца за дысцыпліну па-андропаўску?
У суботу на мінскія прадпрыемствы званілі з райвыканкамаў, патрабавалі звесткі пра работнікаў, якія не выйшлі на працу.
Як паведамілі “Нашай Ніве” чытачы, прынамсі ад некаторых мінскіх прадпрыемстваў і ўстановаў райвыканкамы запатрабавалі спісы супрацоўнікаў, якія былі не выйшаўшы на працу.
Субота 14 траўня была працоўнай, але ў такія дні звыкла істотная частка людзей не выходзіць на работу, калі няма працоўнай загрузкі ці калі ёсць сямейныя патрэбы.
Аляксандр Лукашэнка нядаўна запатрабаваў успомніць практыку андропаўскіх часоў для ўмацавання працоўнай дысцыпліны. Ён абгрунтаваў гэта высновамі з нядаўняга тэракта ў метро.