У Беларусі забаранілі палёты ўсёй вайсковай авіяцыі

Як паведамляе БелаПАН, забарону на палёты ўвёў сваім загадам міністр абароны Юрый Жадобін.

Забарона на палёты будзе дзейнічаць, пакуль не скончыць сваю працу камісія, якая займаецца расследаваннем прычынаў катастрофы штурмавіка. Пры гэтым гаворкі пра адмену палётаў на вайсковым парадзе 3 ліпеня не ідзе: вайсковая авіяцыя будзе на ім прадстаўленая.

Нагадаем, што падчас авіякатастрофы штурмавіка Су-25 загінуў яго пілот — 36-гадовы падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Фота Грыднева — з форуму сайта Мінабароны