У Баранавічах пікет супраць збяднення людзей не дазволілі
Пра гэта заяўніку, актывісту партыі “Справядлівы свет” Віктару Цяпіну пісьмова паведамілі з гарвыканкаму.
У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Дзмітрыем Касцюкевічам, адзначаецца, што Цяпін парушыў артыкулы 5 і 6 закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Нагадаем, што пікет планавалася правесці 28 студзеня. У ім меліся ўзяць удзел 30 чалавек.
Да гэтага гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў Сяргею Гоўшу, Віктару Сырыцы, Рыгору Грыку, Мікалаю Чарнавусу і Рыгору Макарэвічу.