У Баранавічах асудзілі Мікалая Чарнавуса

Судзілі грамадскага актывіста за тое, што ў лісце ў Баранавіцкі гарвыканкам ён падпісаўся як старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”. Між тым, улады не хочуць рэгістраваць арганізацыю.

Суддзя Станіслаў Півавар прысудзіў Мікалаю Чарнавусу штраф у 70 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні).