У бабруйскім "Віталюры" наведнікаў правяралі людзі ў "цывільным"
Людзі ў цывільным зладзілі "андропаўскую" праверку ў бабруйскай краме "Віталюр". Гэта адбылося 18 траўня ў перадабедзены час.
Прыкладна ў 12.30 невядомыя людзі зачынілі ўсе дзверы ў краме і запатрабавалі ад пакупнікоў дакументы і тлумачэнні, чаму яны не знаходзяцца на працы ў працоўны час.
"На слова" пакупнікам яны не верылі, а таму патрабавалі даваць працоўны тэлефон і адразу ж званілі на працу. Яны ўдакладнялі, ці сапраўды той ці іншы чалавек мае права знаходзіцца не на працоўным месцы.
Падчас праверкі ў краме знаходзілася больш за 100 чалавек.