У аэрапорце Франкфурта працягваецца забастоўка (АЎДЫЁ)

Sikorskaja z Frankfurta.mp3

Нагадаем, што страйк у самым буйным аэрапорце Нямеччыны і трэцім па велічыні ў Еўропе пачаўся 16 лютага. Страйкоўцы патрабуюць павысіць ім заробкі на 40-50%. 

Па словах Ціны Сікорскай, сёння для адпраўкі работнікі аэрапорту выбралі 200 рэйсаў. У пятніцу, дарэчы, такіх рэйсаў было 250. Для пасажыраў, якія чакаюць вылету, адміністрацыя аэрапорту паставіла раскладанкі для спання. Страйкоўцы спецыяльна ствараюць нязручнасці для працы аэрапорту, каб адміністрацыя прыслухалася да іх патрабаванняў.