Тэлеканалу “Белсат” зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

"Такое рашэнне МЗС было чаканым для “Белсату”, бо журналісты тэлеканалу цудоўна ведаюць, у якой краіне яны працуюць, і што ніякай лібералізацыі ад беларускага кіраўніцтва сёння чакаць не прыходзіцца", — адзначыў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў афіцыйны прадстаўнік "Белсата" ў Беларусі Міхась Янчук.

Нагадаем, “Белсат” —— гэта першы незалежны беларускі тэлеканал, які працуе ад снежня 2007 года. Яго журналістаў неаднаразова папярэджвалі, яны траплялі пад адміністратыўныя арышты.