Сёння абвесцяць прысуд Юрыю Дорну
Працэс над старшынёй Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі праходзіў у судзе Цэнтральнага раёну Мінску.
Юрыя Дорна абвінавачваюць у фінансавых злоўжываннях і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Першапачаткова ў абвінавачанні фігураваў хабар, але падчас суда гэтае абвінавачанне знікла.
Абвінаваўца прапанавала пакараць Дорна 5 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Фота — belgazeta.by