Суд над затрыманымі ў Оршы апазіцыянерамі павінен пачацца а 12-й

Па яго словах, суд будзе выязным, у аддзеле лінейнай міліцыі на аршанскім чыгуначным вакзале. Паводле беларускага заканадаўства, адміністрацыйныя працэсы не могуць быць закрытымі. Але Сяргей Атрошчанкаў не ведае, ці пусцяць сваякоў і сяброў на паседжанне.

Нагадаем, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Атрошчанкава уначы на 28 сакавіка ў Оршы знялі з цягніка Мінск-Масква. Яны накіроўваліся ў Маскву, адкуль меркавалі вылецець у Брусэль для сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, "невыязных" апазіцыянераў вінавацяць у дробным хуліганстве.

Фота — caricatura.ru