Суд над кіраўніцтвам “Пінскдрэву” выкрыў карупцыйную схему

Як паведамляе газета “Вечерний Брест”, абсталяванне па выпуску паліўных гранул было набыта праз дачку былога генеральнага дырэктара холдынгу Ларана Арыніча. Высветлілася, што на момант правядзення тэндэра на пастаўку абсталявання ў нямецкага вытворцы Munch Edestahl GmbH яна з’яўлялася афіцыйным прадстаўніком фірмы ў Беларусі.

На дазены момант былы генеральны дырэктар “Холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў” і ягоная дачка знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Нагадаем, што ў Пінску адбываецца суд па справе аб выбуху на участку вытворчасці паліўных гранул прадпрыемства “Пінскдрэў ДСП”. У выніку аварыі загінула 14 чалавек.