Скандальная расіянка ўцякла ў Расію?

Еўрарадыё датэлефанавалася бацьку дзяўчыны, які жыве ў Касцюковічах. Па яго словах,парушальніца правілаў дарожнага руху з’ехала ў Расію, хоць канчаткова разгляд яе справы не завершаны Чаму дзяўчына так зрабіла, бацька не ведае. Ён кажа, што дачка нават не распавяла бацькам, ці лёгка яна перажыла трое сутак арышту ў міліцэйскім ізалятары.

Але начальнік мясцовага ДАІ выказаў сумнеў у праўдзівасці гэтай інфармацыі. Па словах Фёдара Пезкіна, дзяўчына мусіць прысутнічаць пры вынясенні ёй пакарання за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. І ўпэўніў, што яна да гэтага часу знаходзіцца ў Касцюковічах.