Штраф за фота з партрэтам Бяляцкага — 2,5 мільёна рублёў

Доказам вінаватасці хлопца сталі фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце. Там Малашонак разам з Яўгенам Парчынскім сфатаграфаваліся на ганку мясцовага суда, трымаючы у руках партрэты Алеся Бяляцкага. Сяргей Малашонак таксама сфатаграфаваўся і на ганку мясцовага аддзялення міліцыі.

Парчынскага суд яшчэ на мінулым тыдні аштрафаваў на 500 тысяч рублёў. Суд над Малашонкам зацягнуўся, бо хлопец запатрабаваў адваката.

Малашонак: "Працэс закончыўся тым, што мне далі 2,5 мільёна штрафу. На суткі не пасадзілі, дзякуй богу. Але штраф вялікі, будзем зараз спрабаваць яго абскардзіць. Мы не праводзілі пікетаванне — мы ладзілі фатаграфаванне, мы фатаграфаваліся".

Малашонак кажа, што не шкадуе пра свой учынак, а дзеянні дзяржавы называе абсурдам.

Фота — svaboda.org