Шасцёра мінчукоў абкрадалі банкаматы з дапамогай скотчу
Усе маладыя людзі мелі працу і раней не ўступалі ў канфлікт з законам. Зламыснікі затрыманыя.
Пра гэта распавёў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі Павел Дудко.
Дудко: "Намі была ўсталяваная група з шасці чалавек, датычная да здзяйснення крадзяжоў у розных банкаматах Мінску шляхам выкарыстання ліпкай стужкі - скотчу на агульную суму каля 10 мільёнаў рублёў. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу".