Сёння ў Вільні пройдзе "цацачная" акцыя пратэсту
Яна адбудзецца з 12-й да 13-й газдіны на плошчы Vinco Kudirkos.
У акцыі возьмуць удзел больш за 10 цацак. Арганізатары кажуць, што мэта акцыі — салідарнасць з арыштаванымі беларускімі цацкамі. Нагадаем, што за апошнія пару тыдняў у краіне адбылося некалькі цацачных акцыяў пратэсту. За першую з іх, якая прайшла 10 лютага каля Мінгарвыканкаму, асудзілі на 10 сутак арышту акывістаў кампаніі "Гавары праўду!" Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава. Пасля гэтага акцыі прайшлі не толькі ў Мінску, але і ў Заслаўі. Па-за межами Беларусі "цацачнай" акцыяй адзначыўся таксама Стакгольм.
Арганізатары віленскай цацачнай акцыі прапануюць ахвочым прыносіць свае цацкі, якія не пабаяцца ўдзельнічаць у несанкцыяваным пратэсце.