Сёння працягнецца суд па справе Валянціна Стэфановіча
Ён пачнецца ў 14.15. Пасля першага дня працэсу суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Вераніка Абрамовіч абвесціла перапынак да 16 снежня.
Суду і прадстаўнікам падаткавай інспекцыі спатрэбіўся час, каб азнаёміцца з дакументамі, якія былі далучаны да матэрыялаў справы па хадайніцтву Валянціна Стэфановіча. Праваабаронца прадставіў у судзе дакументы ад праваабарончых арганізацыяў “Міжнародная амністыя” і “Дацкага інстытута правоў чалавека”. Яны падцвярджаюць, што грашовыя сродкі пералічаліся на адкрыты на яго імя рахунак у літоўскім банку SEB для перадачы трэцім асобам. Таксама ён прадставіў у судзе ўзоры друкаванай прадукцыі, вырабленай на гэтыя грошы, паведамляе сайт “Вясны”.
Нагадаем, што Стэфановіча вінавацяць ў нявыплаце падаткаў. Яму пагражае вялікі штраф.