Сёння абвесцяць прысуд па справе Канавалава-Кавалёва
Абодвум абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне.
Заключнае паседжанне па іх справе пачнецца ў 11 гадзін у сталічным “Доме правасуддзя”. Ураджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва абвінавачваюць у арганізацыі выбуху ў метро 11 красавіка, выбуху на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе і шэрагу выбухаў у Віцебску. Адвакаты падсудных настойваюць на адсутнасці доказаў віны іх падабаронных.