"Рыцарам года" назвалі Раісу Міхайлоўскую
22 лютага грамадскі рух "Абаронцы Айчыны" ўручае штогадовую прэмію імя Юрыя Захаранкі.
Сёлета яе атрымае праваабаронца, кіраўніца "Беларускага дакументацыйнага цэнтру" Раіса Міхайлоўская.
Яе назвалі "Рыцарам года" за арганізацыю грамадскай абароны затрыманых і асуджаных з палітычных меркаванняў, а таксама за значны ўнёсак у захаванне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларусаў, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, Юрый Захаранка, у гонар якога была заснаваная прэмія — гэта былы міністр унутраных спраў і адзін з апазіцыйных лідараў, які знік без вестак у траўні 1999 года.