Прафсаюзы сабралі 270 мільёнаў рублёў на новы музей вайны
Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні ФПБ Аляксандр Мікша.
Ён падкрэсліў, што збор грошай на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай айчыннай вайны з'яўляецца адным з галоўных напрамкаў сумеснай работы Федэрацыі прафсаюзаў і Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, інфармуе БелТА.
Нагадаем, што будынак збіраюцца дабудаваць у 2013 годзе. Ён паўстане на праспекце Пераможцаў.