Польская амбасада не можа знайсці новага памяшкання

Да канца года амбасада Польшчы павінна выселіцца з будынка, якое займае па вуліцы Румянцава ў Мінску. Але да гэтага часу дыпламаты не знайшлі сабе новага памяшкання.

Як паведаміў Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар Польшчы ў Беларусі Марэк Шарэпка, яны было знайшлі нядрэнны варыянт. І даслалі яго на ўзгадненне ў адпаведныя  беларускія органы. Але атрымалі адмову на засяленне па абраным адрасе. Нібыта з-за таго, што памяшканне яшчэ будуецца і на яго няма “тэхнічнага пашпарта аб’екта”.

Лешэк Шарэпка: “У адказ мы адрымалі адразу две прапановы з Дыпсэрвіса. І апынулася, што перашая прапанова таксама не мае тэхпашпарта, а другое памяшканне – занадта маленькае. Яно можа задаволіць амбасаду, дзе працуе 10 чалавек, не больш”.

На вырашэнне пытання з новым памяшканнем у полькіх дыпламатаў застаецца крыху больш за тры месяца. Але калі беларускія ўлады не перагледзяць сваё рашэнне па іх першай прапанове, альбо самі не прапануюць нешта сапраўдые вартае, то іх прадстаўніцтва, кажа Шарэпка, апынецца ў вельмі складаным становішчы.