Памёр Васіль Старавойтаў

Праблемы ў паспяховага старшыні калгасу, узнагароджанага ордэнамі і медалямі, пачаліся ў сярэдзіне 90-х. Тады Старавойтаў выступіў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі — і ў кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны.

Яго вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары і нават арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. За кратамі да суда Старавойтаў правёў амаль паўтара года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Пасля вызвалення Старавойтаў працягваў прымаць удзел у палітыцы, быў сябрам палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Фота — gazetaby.com