Памёр гісторык Віталь Скалабан
Яму было 64 гады.
Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы на Слонімшчыне. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972-га працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам. Даследваў гісторыю нацыянальнага руху і культуры 19-20 стагоддзяў. Менавіта ён выявіў, хто быў сапраўдным аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». Развітанне з гісторыкам пройдзе ў аўторак.
Фота газеты "7 дней".