Памёр другі пацярпелы ад выбуху помпавай станцыі пад Брэстам

Кажа намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной лякарні Тадэвуш Гарасімчык:


Гарасімчык: "Мы ўсё зрабілі. Там была камбінаваная траўма. Ампутацыя левай рукі была адразу. Але найперш вялізныя апёкі скуры, дыхальных шляхоў. І баратраўма. Там жа выбух быў, на гэта людзі забываюцца. Кровазліццё ва ўсе ўнутраныя органы пачынаецца. Пра гэта мы сталі даведвацца цягам апошніх трагічных падзей, выбуху і пажару ў Пінску і вось цяпер пад Брэстам".


Нагадаем, абодвух працаўнікоў засыпала друзам пры выбуху 2 жніўня. Будынак помпавай станцыі быў цалкам разбураны. Асноўнай прычынай здарэння пакуль лічыцца ўцечка ацэтылена і наступны выбух сумесі ацэтылену і паветра. Больш дакладныя вынікі адмыслоўцы абяцаюць напрыканцы жніўня. Браты працавалі на прадпрыемстве “Ліндэ Газ Бел”, якое вырабляе ацэтылен.