На Мсціслаўшчыне супрацоўнікі ДАІ зрабілі 25 стрэлаў па грузавіку

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на ДАІ, кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванням спыніцца. Інспектары кажуць, што зрабілі 7 папераджальных стрэлаў у паветра і 25 — па колах аўтамабіля.

Урэшце кіроўцу затрымалі. Ім выявіўся 30-гадовы жыхар Крычава.

Фота — bat-smg.wikipedia.org