На будоўлі бізнэс-цэнтру ў Мінску знайшлі парушэнні заканадаўства
Кампанія “Сулона”, што ўзводзіла цэнтр па вуліцы Інтэрнацыянальнай,3, не выконвала належным чынам свае абавязанні.
Паводле звестак Генпракуратуры, фірма цягам колькіх год не ажыццяўляе ў неабходным аб’ёме будаўніча-мантажныя работы на сваім аб’екце. Кампанія не выконвае абавязанні перад інвестарамі і Мінгарвыканкамам. А пералічаныя на будаўніцтва сродкі (гэта 35 мільярдаў рублёў) “Сулона” увогуле выдала ў якасці крэдытаў пабочным арганізацыям, якія пабудавалі на гэтыя грошы іншыя аб’екты, паведамляе БелаПАН.
Цяпер ГУУС Мінгарвыканкама пад кантролем Генпракуратуры праводзіць праверку на прадмет таго, ці можна прыцягнуць службовых асобаў “Сулоны” да крымінальнай адказнасці.