На Брэстчыне паводка блакавала турыстаў на аграсядзібе (фота)
Турыстычны комплекс “Рынькаўка” пад вёскай Цюхінічы Брэсцкага раёна знянацку затапіла паводка.
Прэс-сакратар МНС па Брэсцкай вобласці Сяргей Машноў кажа, што паводка на Брэстчыне пайшла ўжо на спад. Выключэнне складае рэчка Лясная, прыток Буга. Рэчка падтапіла турыстычны комплекс, узровень вады складаў 30-40 сантыметраў.
Машноў: "Такі апошні сур'ёзны ўздых гэтай паводкі. Турысты не пацярпелі, але самастойна выбрацца з домікаў не маглі. Мы на лодках эвакуявалі васьмярых турыстаў, у тым ліку дваіх дзяцей. Ніякія дамы не былі пашкоджаныя, асабліва гасцявыя дамкі, бо яны на ўзвышшы, але самі турысты выбрацца з дамкоў не маглі".
Турыстаў размясцілі ў гатэлі на тэрыторыі гэтага ж турыстычнага комплексу.
Фота — 112.by