Мядзведзі ў беларускіх лясах не могуць залегчы ў спячку

Леснікі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку дагэтуль сустракаюць сляды мядзведзяў, хоць звычайна ў гэты час жывёлы павінны спаць. Звычайна яны хаваюцца ў свае бярлогі недзе ў сярэдзіне снежня. Але ж сёлета рэжым у лясных звяроў зламаўся, перадае БЕЛТА. Жывёлы блукаюць па лесе ў пошуках ежы, якой у гэты перыяд мала. У выніку яны губляюць назапашаныя да зімы вітаміны і энергію.

А вось дзікам, казулям і аленям цёплае надвор’е наадварот спрыяе. Яны пачуваюцца камфортна і не адчуваюць недахопу ў корме.